Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў Колішні маладафронтавец, ён быў у складзе першых беларускіх добраахвотнікаў, якія пайшлі бараніць Украіну ў 2022 годзе. Пра гібель Трыгубава паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус @BDK022. У сваім апошнім баі Віталь Трыгубаў прыкрыў сабою байцоў батальёна Hatred. Развітанне адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. Дакладнае месца і час можна дазнацца толькі праз баявых пабрацімаў. Публічна яно паведамляцца не будзе.