«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў 12 кастрычніка былы палітвязень і ветэран беларускага дэмакратычнага палітычнага руху Мікола Статкевіч апублікаваў у сваім тэлеграм-канале тэкст пра кароткую гісторыю створанага ў жніўні 1991 года Беларускага згуртавання вайскоўцаў, ля вытокаў якога яму давялося стаяць. У ім ён сярод іншага крытычна выказаўся пра некаторыя аспекты тагачаснай дзейнасці Беларускага Народнага Фронту, што выклікала пярэчанні з боку іншага вядомага ўдзельніка тых падзей — былога дэпутата Вярхоўнага Савета 12‑га склікання Сяргея Навумчыка. У выніку разгарэлася цэлая дыскусія. https://nashaniva.com/406798 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406798