У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра 47-гадовы мужчына ўваходзіў у групу, якая з сакавіка да чэрвеня 2026 года дзейнічала ў Эстоніі і выконвала паслугі адмывання грошай. Яе ўдзельнікі пераводзілі гатоўку ў крыптавалюту і наадварот, каб схаваць сапраўднае паходжанне сродкаў і асобу іх уладальніка. https://nashaniva.com/406778 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406778