Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Пасля разбурэння Кахоўскай ГЭС у 2023 годзе з-пад вады зноў адкрылася тэрыторыя «Вялікага Лугу» — гістарычных зямель запарожскіх казакоў, затопленых у 1950‑я гады. За тры гады тут выраслі дрэвы вышынёй да сямі метраў, а археолагі знайшлі сляды старажытных паселішчаў. Цяпер украінскія навукоўцы заклікаюць захаваць гэтую тэрыторыю і адмовіцца ад аднаўлення плаціны. https://nashaniva.com/406639 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406639