«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца для Уладзіміра Пуціна нават малодшым партнёрам, беларускае войска не ўяўляе сур'ёзнай сілы, а частковае зняцце санкцый Вашынгтона было выключна прагматычным крокам дзеля вызвалення палітвязняў. Пра гэта заявіў былы спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Кіт Келаг, адказваючы на пытанне @zerkalo_io на Варшаўскім форуме аб бяспецы. https://nashaniva.com/406710 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406710