Мужчына зарабіў больш за $8 мільёнаў на ШI-музыцы, якую сам жа круціў мільярды разоў праз фэйкавыя акаўнты Амерыканец Майкл Сміт стварыў сотні тысяч песень з дапамогай штучнага інтэлекту і арганізаваў для іх армію фальшывых слухачоў. Толькі ў красавіку 2023 года ягоныя бот-акаўнты згенеравалі на YouTube Music 80,9 мільёна праслухоўванняў праз сямейныя тарыфы. Увесь каталог Тэйлар Свіфт у той жа месяц і ў той жа катэгорыі набраў каля 9,3 мільёна. https://nashaniva.com/406403 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406403