«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго Пасля года без смартфона рука яшчэ памятае, куды націскаць. Пасля пяці з паловай гадоў забываецца адчуванне ад тэлефона ў руках. Вяртанне ў лічбавы свет — адзін з многіх аспектаў аднаўлення былых палітвязняў. Ім даводзіцца аднаўляць акаўнты, прывыкаць да бясконцых апавяшчэнняў і разбірацца з сэрвісамі, якіх раней не існавала. Былыя палітвязні Ганна Скрыган, Артур Халімончык і Вадзім Баранаў расказалі @mostmediaio, як пасля зняволення наноў знаёміліся з лічбавым светам. https://nashaniva.com/406224 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406224