Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам Паводле еменскіх вайскоўцаў, пры падтрымцы саудаўскай авіяцыі ўрадавым сілам удалося вярнуць пад свой кантроль порт Моха і раён Баб-эль-Мандэбскага праліва, які злучае Чырвонае мора з Індыйскім акіянам. Пазней еменская армія паведаміла таксама пра захоп аэрапорта горада Дхубаб і пачатак аблогі самога горада, дзе заставаліся атрады хусітаў. https://nashaniva.com/406143 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406143