«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота У Вайскова-марскіх сілах Украіны з'явілася новае беларускае падраздзяленне — спецрота беспілотных лятальных апаратаў «Воля». Кіраўнічыя афіцэрскія пасады ўпершыню будуць займаць грамадзяне нашай краіны. Пра гэта @zerkalo_io расказаў выканаўца абавязкаў камандзіра спецроты Мікіта Забуга. Інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Украіны. https://nashaniva.com/406141 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406141