❗️Самы загадкавы чалавек у атачэнні Лукашэнкі: хто ён такі, як трапіў ва ўладу, і якія сакрэты хавае У апошнія гады побач з Аляксандрам Лукашэнкам часам можна ўбачыць непрыкметнага чалавека ў акулярах. Ён не займае ніякіх афіцыйных пасад, а дзяржаўная прапаганда яго нібыта не заўважае. Але ж гэты мужчына прысутнічае на нарадах і сустрэчах, дзе за закрытымі дзвярыма абмяркоўваюцца вельмі важныя і тонкія пытанні. У нашым відэа мы расказваем, хто такі Аляксандр Зінгман. Як ён стаў адным з самых уплывовых бізнэсоўцаў, чаму яго кідалі за краты, а таксама якога старога сябра і паплечніка Лукашэнкі ён фактычна адправіў у апалу? https://youtu.be/J4idnsm6hbE