Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў У сакавіку з брытанскага заапарка збеглі дзве маладыя капібары. Адну злавілі ўжо на наступную раніцу, а другая дабралася да ракі і знікла. За паўгода Самбу шукалі супрацоўнікі заапарка, мясцовыя жыхары і спецыялісты з цеплавізійнымі дронамі. Яе некалькі разоў бачылі, а цяпер нават ведаюць, у якім раёне яна хаваецца. Але вярнуць уцякачку дадому пакуль так і не ўдалося. https://nashaniva.com/405826 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405826