«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй «Запомні, Салавей: чым больш будзеш ваяваць, тым цішэйшым і сціплейшым будзеш», — казаў яму ўкраінскі пабрацім. Уладзіслаў Салавей з пазыўным «Соня» чацвёрты год ваюе ва Украіне. Ён быў камандзірам разведгрупы, атрымаў кантузіі і аскепкі ў спіну, на паўгода страціў баяздольнасць праз псіхічнае і фізічнае знясіленне. Цяпер Салавей рыхтуецца вярнуцца на фронт, не адкладае жыццё на пасля вайны і па-ранейшаму лічыць сябе байцом Палка Каліноўскага — бо гэта больш чым падраздзяленне. «Мне важна, каб мой прыклад даваў надзею тым, хто яе страціў. Я моцна сумняюся, што сам дажыву да вызвалення Беларусі. Але вырасце наступнае пакаленне, маладыя людзі ўбачаць, што да іх нехта змагаўся, і зразумеюць: усё не безнадзейна». https://nashaniva.com/405570 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405570