Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы У жніўні 2026 года Польшча прызнала бежанцамі 35 беларусаў, якія звярнуліся па міжнародную абарону. Яшчэ аднаму чалавеку надалі дадатковую абарону. Адначасова па 49 заявах былі вынесены адмоўныя рашэнні, а разгляд яшчэ 17 спраў прыпынілі, піша @mostmediaio. https://nashaniva.com/405631 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405631