Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Раней ён займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны. Прычым перасадзілі на новую пасаду яго праз два дні пасля таго, як яму споўнілася 55 гадоў. https://nashaniva.com/405571 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405571