Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў журналістам CNN суправаджаць яго на борце прэзідэнцкага самалёта Air Force One падчас паездкі ў штат Тэнэсі. Тэлеканал павінен быў працаваць у складзе тэлевізійнай групы журналістаў і асвятляць візіт Трампа ў Ноксвіл, дзе прэзідэнт планаваў наведаць матч студэнцкага футбола. Белы дом без тлумачэння прычын адклікаў акрэдытацыю CNN на гэты рэйс. https://nashaniva.com/405495 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405495