З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон Барысу Цеслюку 75 гадоў. Ён нарадзіўся на Палессі, на беразе Прыпяці, у вёсцы Перароў. Яна афіцыйна прызнаная цэнтрам захавання ўнікальнага палескага промыслу — выдзеўбаных з суцэльнага дуба чаўноў. Умее іх рабіць сваімі рукамі і Барыс Цяслюк. І не проста ўмее, а сапраўды выкарыстоўвае ў штодзённым жыцці. https://nashaniva.com/404717 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404717