ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку ЗША плануюць размарозіць і вярнуць Беларусі каля 43—44 мільёнаў даляраў, якія затрымаліся на рахунку ў амерыканскім Citibank. Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што амерыканскі бок пачуў просьбу Лукашэнкі вярнуць гэтыя сродкі і ўжо звярнуўся ў банк з адпаведнай просьбай. https://nashaniva.com/404696 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404696