«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю Галоўны навуковец OpenAI Якуб Пахоцкі лічыць, што чалавецтва набліжаецца да моманту, калі штучны інтэлект пачне ўсё больш актыўна ўдзельнічаць ва ўласным развіцці. Пры гэтым ніводная лабараторыя пакуль не навучылася дастаткова надзейна кантраляваць такія сістэмы. У вялікім эсэ Пахоцкі тлумачыць, чаму найбліжэйшыя гады будуць крытычнымі. https://nashaniva.com/404447 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404447