Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА» Ураджэнец Бабруйска Леанід Логвін, якога беларускія сілавікі амаль два дзесяцігоддзі таму абвяшчалі ў вышук за крадзеж, пайшоў ваяваць супраць Украіны ў складзе расійскага войска. Пасля цяжкага ранення і ампутацыі нагі найміт прыехаў на рэабілітацыю ў беларускі дзяржаўны пансіянат. https://nashaniva.com/404478 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404478