«Я яб*н, таму і пайшоў. Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй Гісторыя 24‑гадовай медсястры Вольгі Зайцавай і яе мужа-беларуса Мікіты магла б стаць сюжэтам для драматычнага серыяла. Хлопец, які абяцаў быць ідэальным бацькам, спачатку ўлез у даўгі, пачаў піць і гуляць у казіно, потым збег ад цяжарнай жонкі на вайну, знайшоў там іншую дзяўчыну, а ў выніку — знік без вестак. Цяпер афіцыйная жонка шукае ў тэматычных чатах, як атрымаць грашовыя выплаты за яго гібель. https://nashaniva.com/404207 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404207