❗️Што адбываецца з Абельскай: вяртанне да Лукашэнкі, новае жыццё і важная нечаканая праца Пасля 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка ледзь не страціў усё, яго стаўленне да сваіх блізкіх відавочна змянілася. Некаторыя малазаўважныя раней члены ягонай сям’і пачалі паціху выходзіць з ценю, і гэты працэс не абмінуў Ірыну Абельскую. Раней Лукашэнка публічна ад яе дыстанцыяваўся і нават ссылаў «маму Колі» падалей ад улады. Але цяпер жыццё Абельскай зрабіла вельмі нечаканы разварот. Са шматгадовай кіраўніцы прэзідэнцкай бальніцы яна пакрысе ператварылася ў ценявога міністра аховы здароўя і самую ўплывовую жанчыну Беларусі. У нашым відэа мы спрабуем разабрацца, што адбываецца ў сям'і Абельскай, як мяняецца яе месца ў атачэнні Лукашэнкі і хто ўжо паспявае гэтым скарыстацца, каб зарабіць мільёны. https://youtu.be/jART4XYC9ac