Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў У дэльце Дуная на поўдні Румыніі імкліва распаўсюджваюцца японскія прэснаводныя крэветкі. Гэты від трапіў у мясцовыя вадаёмы з рыбных гаспадарак і за апошнія пяць гадоў значна павялічыў сваю колькасць. Цяпер крэветкі ўжо выцясняюць ракаў, а біёлагі не выключаюць, што яны могуць паўплываць і на папуляцыі шчупака, судака ды акуня. https://nashaniva.com/403426 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403426