Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі Пераклад фантастычнай літаратуры і камп'ютарных гульняў на беларускую мову доўгі час заставаўся хаатычным полем. З 1999 года, калі з'явілася першая беларускамоўная гульня «Mensk», лакалізатары часцей за ўсё працавалі ізалявана, ігнаруючы досвед папярэднікаў. У выніку фэнтэзі па-беларуску аказалася засмечана калькамі з рускага геймерскага жаргону і штучнымі наватворамі. https://nashaniva.com/403104 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403104