Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
edited

Аляксей Санчук у 2020-м быў адным з нас, цяпер яму трэба дапамога Зборшчык мэблі Аляксей Санчук быў адным з удзельнікаў праекта «Патрабуем разысціся». Разам з іншымі ён сабраў барабанную ўстаноўку, якая задавала рытм на маршах і дваравых акцыях. Менавіта за тыя барабаны лукашысты так і помсцілі. Ëн адсядзеў шэсць гадоў — на сёння гэтай найбольш з усіх вязняў 2020-га. Тады яму было 29 гадоў, цяпер — 35. Па вызваленні Аляксей вымушана звярнуўся па дапамогу. «Цяпер мы ў Грузіі ўсёй сям’ёй — я, мая жонка і наша 13-гадовая дачка. Мы спадзяваліся хутка пераехаць у Польшчу, але чаканне гуманітарных віз можа заняць да 8 месяцаў. Пасля шасці гадоў турмы ў нас няма фінансавай падушкі, якая дазволіла б спакойна пражыць яшчэ некалькі месяцаў. Нам трэба мінімум на базавыя выдаткі патрэбы сям’і, прадукты, лекі да таго моманту, калі мы трапім у Польшчу», — піша ён. Спасылка на збор тут, а тут — рэквізіты яго карткі, калі каму зручней перакінуць грошы проста яму на картку. Пра яго і ягоны шлях больш: «Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць

Views over time

05K10K15K28 Aug 18:1011 Nov 08:5811.5K28 Aug 18:10: 0 views11 Nov 08:58: 11,500 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Aug 2026, 18:100
11 Nov 2026, 08:5811.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.