Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ. Вынікі ўдараў удакладняюцца, але, мяркуючы па фотах і відэа, знятых жыхарамі акупаванага горада, аб’екты знішчаныя дашчэнту. Невядома толькі, хто знаходзіўся ў іх у момант удараў.