⚡️ Трагедыя з беларусамі і адказ Лукашэнкі: што здарылася і што не так з рэакцыяй уладаў Што аб’ядноўвае аварыю ў Зімбабвэ, шторм у Індыі, а таксама землятрусы ў Венесуэле ды на Філіпінах? Усе гэтыя здарэнні настолькі моцна ўражвалі Лукашэнку, што ён накіроўваў афіцыйныя спачуванні кіраўнікам гэтых краін. У той жа час, ягоная рэакцыя на трагічныя падзеі ў Беларусі была настолькі непрадказальнай, што нярэдка прыводзіла да скандальных сітуацый. Прычым, гэта зусім не выпадковасць і далёка не адзінкавыя гісторыі. І калі паглядзець, каму і як Аляксандр Лукашэнка выказвае спачуванні, то вымалёўваецца вельмі дзіўная карціна. https://youtu.be/lYRutnUUQas