Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы Жонка прынца Гары Меган Маркл можа вярнуцца да акцёрскай кар'еры і зняцца ў папулярным серыяле Гая Рычы «Джэнтльмены» ад Netflix. Перамовы знаходзяцца на ранняй стадыі, але ў выпадку поспеху гэта стане першай вялікай роляй герцагіні Сасэкскай з моманту яе вяселля ў 2018 годзе. https://nashaniva.com/402853 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402853