У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся Сістэма электроннай аховы здароўя MyDr, якой карыстаюцца каля 12 тысяч медыцынскіх устаноў па ўсёй Польшчы, зазнала маштабную хакерскую атаку. Скрадзеныя даныя амаль 19 мільёнаў чалавек. Сярод іх і беларусы, якія жывуць у Польшчы, маюць нумар PESEL і звярталіся да мясцовых дактароў. Расказваем, якая інфармацыя ў руках зламыснікаў і што трэба зрабіць проста зараз, каб не стаць ахвярай фінансавых махляроў. https://nashaniva.com/402602 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402602