🤝Са святам, сябры❗️❗️❗️ Родны брат мой, таварыш гаротны, Сонца праўды i волю вiтай. Станавiся ў шарэнгi свабодных Будаваць свой разбураны край! Нас адна нарадзiла краiна, Ды няроўнае шчасце дала: Мы квiтнелi, раслi безупынна, Ваша доля пакутнай была. <…> Край заходнi зямлi беларускай, Край, растоптаны панскай нагой! Колькi слёз на палях тваiх вузкiх, Колькi здзекаў, палiтых крывёй! Годзе гэтых пакут i знямогi, Вызваляйся з няволi i з крат! Па-братэрску руку дапамогi Падаём мы табе, родны брат. Пятрусь Глебка (урывак)