Национальная библиотека Беларуси

@libraryofbel · Belarusian · active

Subscribers 2.1K Subscribers, last 30 days: 2.1K → 2.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 26.5%551 avg views
Posting 5.4/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 19.2 ❤ 👍 👏
repost from Министерство культуры Республики Беларусь

🇧🇾 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў суайчынніц з Днём маці: «Дарагія суайчынніцы! Сёння мы адзначаем Дзень маці. Усе самыя добрыя словы гучаць у адрас жанчын, якія падарылі нам жыццё і акружылі нас сапраўды бязмежнай любоўю і пяшчотай. З матчыных абдымкаў пачынаецца шчаслівае дзяцінства, мацярынская вера становіцца для дзіцяці крыніцай поспеху, а дом, у якім яго чакае мама, застаецца самым галоўным месцам яго сілы. Дзякуй вам, нашы дарагія жанчыны, за тое, што застаяцеся вернымі свайму найважнейшаму прызначэнню, за вашу душэўную шчодрасць, стойкасць і створаны вамі свет, напоўнены радасным дзіцячым смехам. Жадаю моцнага здароўя, дабра, натхнення і яскравых незабыўных момантаў, праведзеных з роднымі і блізкімі. Няхай кожная жанчына спазнае шчасце мацярынства, а нашы дзеці заўсёды будуць акружаны бацькоўскай цеплынёй, клопатам і ўвагай. Аляксандр Лукашэнка» Крыніца: Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Views over time

020040060014 Oct 05:4511 Nov 16:2753414 Oct 05:45: 0 views11 Nov 16:27: 534 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 05:450
11 Nov 2026, 16:27534

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.