#камуніст У бабруйскай газеце "Комуніст" у якасці ілюстрацыі да пачатку Усесаюзнага перапісу насельніцтва, які распачаўся ў СССР 17 студзеня 1939 года, выкарыстаны фотаздымак з перапісам у сям'і сульптара Аляксандра Грубэ ў Менску (знайшоў Віталь Аніська). Грубэ быў стваральнікам першага помніка Леніну ў БССР у 1924 годзе, ягоныя творы 1920-х гадоў у нашы дні выстаўляюцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.