Компартия ☭ Беларуси🇧🇾

@kom_party_belarus · news · Russian · active

Subscribers 2.2K Subscribers, last 30 days: 2.2K → 2.2K +0 24h · −10 7d
Reach per post (ERR) 11.9%256 avg views
Posting 10.4/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 64.5 👍 ❤ 🔥
repost from Дятлово ОНЛАЙН

🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾У камуністаў Дзятлаўшчыны новы лідар У будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама прайшоў справаздачна-выбарны сход Дзятлаўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. Высокую ацэнку работы дзятлаўскіх камуністаў дала першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ Жанна Грыцкевіч: – Дзятлаўская арганізацыя з’яўляецца адной з лепшых у нашай вобласці. Вельмі правільна, спакойна, узважана і самае галоўнае – паступова вядзецца ваша работа. За гэта вам вялікая ўдзячнасць. Хацелася б падзякаваць за падтрымку і прадстаўнікам кіраўніцтва раёна Вадзіму Бялятку і Аляксандру Бараноўскаму, за плённае ўзаемадзеянне грамадскага аб’яднання і палітычнай партыі, якія яны ўзначальваюць, з камуністамі. Калі мы працуем у адзінстве, тады ўсё атрымліваецца. Хачу пажадаць усім здароўя, удачы, актыўнасці, няхай усё задуманае спраўджваецца. Работу раённай арганізацыі КПБ за справаздачны перыяд прызналі здавальняючай. Новым старшынёй быў абраны Ігар Ціхан, яго намеснікам – Аляксей Якаўчык.👏👏👏 🔼🔽Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка падзякаваў Дзмітрыю Малочку за старанную і адданую працу за гады, якія ён быў лідарам камуністаў раёна, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і далей актыўна працаваць у радах партыі. – Хачу павіншаваць Ігара Ціхана з выбраннем на новую пасаду, гэта дастойны чалавек, упэўнены, што ён з гонарам выканае ўскладзеныя на яго абавязкі. Камуністы і партыя “Белая Русь” робяць адну справу – мы за працвітанне краіны, за адзінства нашага народа і нацыі, таму будзем супрацоўнічаць і надалей, – далучыўся да віншаванняў старшыня раённага Савета дэпутатаў, раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі. ➡️ https://diatlovonews.by/u-kamunista-dzyatla-shchyny-novy-lidar/

Views over time

010020030019 Sep 20:1710 Nov 16:2429919 Sep 20:17: 0 views10 Nov 16:24: 299 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Sep 2026, 20:170
10 Nov 2026, 16:24299

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.