#фотабсср Заўважыў на трох розных фота, зробленых у Маладзечне пасля 17 верасня 1939 года (горад быў "прымежны", таму Чырвоная Армія дайшла да яго ўвечары першага дня пахода), высокага чырвонаармейскага камандзіра з трыма "шпаламі" у пятліцах. Аказалася, гэта Міхаіл Васільевіч Рудакоў (1905-1979), у той час начальнік палітадзела 11-й Арміі РСЧА. Вікіпедыя пра яго піша, што ён прайшоў усю Вялікую Айчынную, якую закончыў у Кёнігсбергу (сёняшні Калінінград). Усе фота зроблены ў раёне цяперашняй плошчы Старое Места ў Маладзечне.