Компартия ☭ Беларуси🇧🇾

@kom_party_belarus · news · Russian · active

Subscribers 2.2K Subscribers, last 30 days: 2.2K → 2.2K +0 24h · −10 7d
Reach per post (ERR) 11.9%256 avg views
Posting 10.4/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 64.5 👍 ❤ 🔥
repost from Беларускі піонэр

#мастацтвабсср Даўно ведаў пра праект помніка ў гонар вызвалення Заходняй Беларусі, які планавалі ўсталяваць у Беластоку 17 верасня 1941 года і які, натуральна, не быў пастаўлены, бо пачалася вайна. Пра гэты праект часта пісалі ў даваеннай прэсе ў 1940 годзе і я некалькі разоў на канале посціў яго фота. І вось толькі зараз рашыў пагугліць інфармацыю пра яго аўтара і афігеў) Аказалася, што Натан Рапапорт (1911-1987) пасля вайны стаў вядомым скульптарам сусветнага маштабу. Ён, ураджэнец Варшавы і выпускнік Варшаўскай Акадэміі мастацтваў, паспеў пажыць і ў СССР, і ў Ізраілі і ў ЗША (дзе і памёр). Рапапорт - аўтар манумента Героям Варшаўскага гета 1948 года у Варшаве, мемарыяла Халакоста ў Масачусетсы ЗША 1967 года і помніка "Вогненны світак" ў Ізраілі 1971 года. У кампазіцыі і стылі выканання манумента Героям Варшаўскага гета (фота 3), як мне падаецца, можна пабачыць пэўнае падабенства з помнікам Вызваленню Заходняй Беларусі. Дарэчы, ні ў якай інтэрнэт-крыніцы не ўказана пра працу Натана Рапапорта над помнікам на беларускую тэматыку, першай ягонай работай паўсюль названы манумент Героям Варшаўскага гета.

Views over time

010020017 Sep 10:5910 Nov 16:2420717 Sep 10:59: 0 views10 Nov 16:24: 207 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 10:590
10 Nov 2026, 16:24207

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.