Компартия ☭ Беларуси🇧🇾

@kom_party_belarus · news · Russian · active

Subscribers 2.2K Subscribers, last 30 days: 2.2K → 2.2K +0 24h · −10 7d
Reach per post (ERR) 11.9%256 avg views
Posting 10.4/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 64.5 👍 ❤ 🔥
repost from Беларускі піонэр

#кінобсср #советскаябелоруссия #звязда Працяг тэмы з недазнятай кінастужкай паводле сцэнара Максіма Танка "Бура над Нараччу". У беларускіх газетах за першую палову 1941 года знайшліся наступныя звесткі: "Советская Белоруссия" №24 у студзені пісала, што паэт скончыў працу над сцэнаром фільма і едзе ў Вільнюс шукаць рукапіс сваёй паэмы "Нарач", каб надрукаваць яе поўную версію без цэнзурных правак, зробленых пры паляках. "Звязда" №117 спачатку пісала, што над фільмам "Бура над Нараччу" пачаў працаваць рэжысёр Ал. Форд (хутчэй за ўсё, гэта польскі рэжысёр Аляксандр Форд, які пасля вайны ўзначаліў польскую кінавытворчасць), а затым у нумары №137 ад 12 чэрвеня была заметка пра тое, што здымкі фільма зацверджаны і над ім працуюць рэжысёры Аршанскі і Шрэйбер. І нарэшце, "Советская Белоруссия" №143 ад 19 чэрвеня 1941 года дала абвестку, што на кінастудыю "Савецкая Беларусь" запрашаюцца акторы масоўкі, для ўдзелу ў масавых сцэнах і што здымкі адбудуцца з 19 па 25 чэрвеня. Натуральна, што з пачаткам вайны 22 чэрвеня гэтая кінавытворчасць была згорнута, а адснятыя матэр'ялы хутчэй за ўсё згубіліся ў першыя дні вайны.

Views over time

010020030014 Sep 06:4310 Nov 16:2423514 Sep 06:43: 0 views10 Nov 16:24: 235 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 06:430
10 Nov 2026, 16:24235

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.