Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Нараўлянскія чытанні: гісторыя і культурная спадчына Нараўлянскага краю» 8-9 кастрычніка 2026 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Нараўлянскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Нараўлянскія чытанні:гісторыя і культурная спадчына Нараўлянскага краю». Гэты навуковы форум прысвечаны асэнсаванню вынікаў даследаванняў гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і архітэктуры рэгіёна. У першы дзень канферэнцыі ў Нароўлі (Гомельская вобласць) запланавана падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі і Нараўлянскім райвыканкамам. Пасля шэрагу даклаў на пленарным пасяджэнні, удзельнікаў канферэнцыі чакаюць спецыяльныя выступленні на гісторыка-культурных аб’ектах і прадпрыемствах, экскурсіі ў феадальную сядзібу ў Антонаве, Нараўлянскі палац Праца секцый канферэнцыі будзе арганізавана 9 верасня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1) па асноўным тэматычным кірункам: 🔹 археалагічная спадчына Нараўлянскага краю; 🔹Нараўлянскі край у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу (IX-XVIII стст.); 🔹Нараўлянскі край у ХIХ – першай палове ХХ ст.; 🔹Нараўлянскі край у перыяд Вялікай Айчыннай вайны; 🔹Нараўлянскі раён у другой палове ХХ ст.; 🔹Нараўлянскі раён і аварыя на Чарнобыльскай АЭС; 🔹этнаграфічная і моўная спадчына Нараўлянскага краю; 🔹гісторыка-культурная спадчына і перспектывы ўстойлівага развіцця Нараўлянскага краю.