Институт истории НАН Беларуси

@iinanb · science · Belarusian · active

Subscribers 1.1K Subscribers, last 30 days: 1.1K → 1.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 42.8%466 avg views
Posting 1.5/day last 1 day ago
Reactions per 1K views 20.4 ❤ 👍 🔥

24–25 верасня 2026 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Крычаўскім раённым выканаўчым камітэтам праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна (да 890-годдзя згадвання ў пісьмовых крыніцах Крычава)”. У працы канферэнцыі плануюць прыняць удзел больш за 50 навукоўцаў з Беларусі і Расіі, якія будуць прадстаўляць навуковыя арганізацыі Мінска, Магілёва, Гродна, Масквы, а таксама настаўнікі і краязнаўцы Крычава. Тэматыка дакладаў ахоплівае гісторыю рэгіёна ад каменнага веку да сучаснасці, таксама будуць разгледжаны пытанні мастацтвазнаўства і мовазнаўства на ўсходняй Беларусі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых артыкулаў. Правядзенне канферэнцыі прысвечанай 890-годдзю першай згадкі ў пісьмовых крыніцах Крычава, аднаго з найбагацейшых па сваіх гістарычных звестках гарадоў Беларусі, дазваляе інтэграваць дзеючых і прыцягнуць патэнцыйных даследчыкаў тэматыкі рэгіяналістыкі, трансляваць веды як сярод навуковай супольнасці, так і для шырокай аўдыторыі, якая цікавіцца гісторыяй горада, што, у канчатковым выніку, павышае якасць навуковых прац у гэтай галіне, пашырае ўзаемадзеянне навуковай грамадскасці з кіраўніцтвам рэгіёну, спрыяе развіццю турызму.

Views over time

020040060023 Sep 08:4112 Nov 10:1461923 Sep 08:41: 0 views12 Nov 10:14: 619 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 08:410
12 Nov 2026, 10:14619

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.