Институт истории НАН Беларуси

@iinanb · science · Belarusian · active

Subscribers 1.1K Subscribers, last 30 days: 1.1K → 1.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 42.8%466 avg views
Posting 1.5/day last 1 day ago
Reactions per 1K views 20.4 ❤ 👍 🔥

⛏️У Крэўскім замку распачаўся новы этап даследаванняў і рэстаўрацыі 🔹Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча ў супрацоўніцтве з ААТ “Белрэстаўрацыя” прыступіла да новага этапу даследаванняў замка. задачы сезону: знайсці сляды замкавага маста і трасіроўкі замкавых роваў, бо па праекту рэстаўрацыі прадугледжана аднаўленне двух мастоў і роваў з двух бакоў. За сценамі замку быў выяўлены сметнік часоў Першай сусветнай вайны — шэраг бутэлек тых часоў. Сярод іх – бутэлькі з кляймом фабрыкі Гартвіга Кантаровіча ў Познані. Шэраг камянёў пад гатычнай аркай дазваляе вызначыць узровень пратоку вады ў замак. Праз гэтую арку вада з вадаёмаў вакол замка трапляла ў стаў, што знаходзіўся на дзядзінцы замка. Вызначаны параметры рова, які падыходзіў пад сцены замка на адлегласці 4-4,5 м. Наперадзе экспедыцыю чакае выбарка завалу ў Княскай вежы з мэтаю падрыхтоўкі праекту яе рэканструкцыі. Мы ўжо ведаем, што там знаходзяцца невядомыя архітэктурныя канструкцыі і фрагменты фрэсак замка.

Views over time

05001K18 Sep 06:5112 Nov 10:1499318 Sep 06:51: 0 views12 Nov 10:14: 993 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Sep 2026, 06:510
12 Nov 2026, 10:14993

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.