17 верасня 2026 г. у Дзень народнага адзінства Інстытут гісторыі НАН Беларусі разам з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі правялі тэматычнае мерапрыемства на тэму "Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару". Перад удзельнікамі пасяджэння, акадэмічнымі супрацоўнікамі і вучонымі, а таксама гасцямі з іншых устаноў выступілі дырэктар Інстытута В. Л. Лакіза, гісторыкі В. М. Надтачаеў, М. У. Смяховіч, дырэктар Бібліятэкі С. С. Юрэцкі. Падчас прэзентацыі новай манаграфіі «Камасацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг.: з гісторыі аграрнай рэформы» выступіў яе аўтар В. П. Гарматны, рэцэнзенты С. А. Траццяк і М. У. Смяховіч, галоўны рэдактар Беларускага гістарычнага часопіса А. А. Корзюк, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры А. В. Трафімчык. Для ўсіх удзельнікаў і СМІ была таксама падрыхтавана тэматычная выстава літаратуры на тэму «Уз’яднанне беларускага народа ў 1939 г.: да Дня народнага адзінства»