З гісторыі навуковай установы і вучоных... 28.8.2026 на Вучоным Савеце Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі абмеркаваны цэлы шэраг навукова-арганізацыйных пытанняў, рэкамендаваны для будучага выканання навуковыя праекты і публікацыі, новыя кнігі. А сярод іншых і адным з галоўных стала віншаванне супрацоўнікаў: Н. М. Дубіцкай з 50-годдзем працы ў Інстытуце!; М. М. Чарняўскага - з 50-гадовым юбілеем!; Краўчанкі У. А., маладога спецыяліста, які пасля чатырохгадовага вопыту навукова-даследчай дзейнасці ў Інстытуце пераходзіць на выкладчыцкую працу на гістфак БДУ. Такая гісторыі ўстановы і вучоных...