⛏⚒ На Міёршчыне разгарнулася археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка, кандыдата гістарычных навук Марата Клімава. Нагодай для пачатку работ у вёсцы Алешчанцы стала паведамленне дырэктара ААТ «Туркова». Гаспадарка планавала прыступіць да ворыва на адным з участкаў, але механізатары натыкнуліся на прадметы, якія адразу прыцягнулі ўвагу спецыялістаў. Карэспандэнты газеты разам з супрацоўнікамі музея наведалі месца раскопак і даведаліся, якія таямніцы хавала зямля ў Алешчанцах.