💪Дэпутат Святлана Сянько — як у Беларусі падтрымліваюць сем’і напярэдадні навучальнага года? ✨🍁Кожны верасень беларускія хлопчыкі і дзяўчынкі ідуць у першы, другі, трэці... клас. Аднак ці задумваемся мы аб тым, як наша краіна дапамагае даць усім дзеткам роўныя магчымасці, аднолькавы старт у школьнае жыццё. — Дзеля гэтага дзяржава бярэ на сябе велізарную фінансавую і сацыяльную нагрузку, — адзначае дэпутат. 📣Падрабязней у размове з карэспандэнтам «Звязды» расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Святлана Сянько. Закранулі і тое, як непасрэдна парламентарыі дапамагаюць маленькім грамадзянам.