💻«Работа ў акрузе дазваляе даведацца, чым дыхае выбаршчык» 🪧Праца дэпутата шматгранная, і яна накладае на жыццё свой адбітак. Гэта на ўсе 100% адчувае Васіль Панасюк. Графік без хвіліны на адпачынак, пастаянны кантакт з насельніцтвам, паглыбленне не толькі ў законапраекты, але і ў тое, што хвалюе беларусаў... Акрамя таго, з высокім парламенцкім статусам прыходзіць папулярнасць і адказнасць за крэдыт даверу, які табе далі грамадзяне. — Калі людзі пачынаюць цябе пазнаваць, то можна і такое пачуць: дэпутат, а чаму ў нас у двары нешта не так? Адны абураюцца тым, што няма дзіцячай пляцоўкі, іншыя даказваюць, што лепш замест яе зрабіць стаянку для аўтамабіляў. І такіх спрэчак, паверце, нямала... — дзеліцца Васіль Васільевіч. Ён ужо шмат чаго зрабіў для сваёй выбарчай акругі. І добрыя вынікі радуюць сэрца парламентарыя🎉 👍Прапануем азнаёміцца з тэматычным матэрыялам «Звязды» аб дзейнасці дэпутата Васіля Панасюка. Чытайце тут!