✏️ Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская — пра важнасць і сённяшнюю асаблівасць адзначэння Дзядоў: «Сёння не ўсе могуць прыехаць на могілкі блізкіх ці сабрацца ў бацькоўскім доме. Але можна зладзіць свой вечар памяці там, дзе вы цяпер». ✏️ Актывіст незалежных прафсаюзаў і праваабаронца Леанід Судаленка адказвае на пытанне, што лепш – СІЗА ці калонія: «Лепшае месца – дома». ✏️ Заснавальнік клінікі «Новы зрок» Алег Каўрыгін у новым выпуску ТОКу расказаў пра дачыненні з блізкім атачэннем Лукашэнкі і звярнуўся да сына Абельскай: «Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты».