«Калі ў метро пачалі прыбіраць лацінку, у мяне ўнутры ўсё перавярнулася». Беларуска стварыла буквар для вывучэння беларускай лацінкі Памятаеце, як у 2023 годзе ў мінскім метро пачалі прыбіраць указальнікі з беларускай лацінкай? Тады ж у Беларусі змянілі правілы транслітарацыі геаграфічных назваў, адмовіўшыся ад абавязковага выкарыстання традыцыйнай беларускай лацінкі. Для кагосьці гэта была чарговая сумная навіна. А для Ганны Курылавай — гісторыя, якая закранула яе настолькі, што пазней яна стварыла буквар беларускай лацінкі. Ганна ўпэўненая, што, нягледзячы на сённяшняе стаўленне ўладаў, лацінка не знікне. Бо за сваю гісторыю яна ўжо неаднойчы перажывала цяжкія часы, забароны і ўціск, але ўсё роўна працягвае жыць дзякуючы тым, хто ёю карыстаецца. Свой буквар яна стварыла падчас працы над магістарскай дыпломнай работай. Мы ў «Клубе Салідарнасці» паразмаўлялі з Ганнай пра яе шлях да беларускай лацінкі, стварэнне незвычайнага буквара і мару аднойчы зноў бачыць лацінку на вуліцах Беларусі. Чытайце на старонцы Клуба Салідарнасці