Дракахруст: «Турчыну не вельмі пазайздросціш. Сёння ты пераемнік, а заўтра можаш ім і не быць» Прэм’ер-міністра Лукашэнкі паступова прасоўваюць? Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў адзін з вайсковых палігонаў, дзе яму паказалі найноўшыя ўзоры ўзбраення і вайсковай тэхнікі, да гэтага ён таксама наведваў палігон у лютым, што незвычайна для прэм’ер-міністра. Апроч гэтага, апошнім часам ён актыўна ўдзельнічае ў міжнародных мерапрыемствах, а таксама пачаў з’яўляцца на нарадах, прысвечаных перамовам з ЗША. Палітычны аналітык «Белсата» Юрый Дракахруст распавёў, пра што гэта можа сведчыць. Чытайце на сайце Без VPN