Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.8%529 avg views
Posting 17.0/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 18.6 👍 🤯 💯
edited

Як Лукашэнку сустракалі ў Туркменістане. Невялічкая дэталь, якая кажа пра многае (найперш пра стаўленне да беларускай мовы) Лукашэнка прыляцеў на юбілейны саміт СНД, які пройдзе ў Туркменістане. У аэрапорце правіцеля Беларусі сустракалі вялізным банерам з ягоным партрэтам і надпісам па-беларуску «Сардэчна запрашаем!» Каля трапа здарылася характэрная сцэнка, відэа апублікаваў набліжаны да правіцеля тэлеграм-канал. Тут яго сустрэлі дзеці ў нацыянальных строях з пшанічным хлебам. — Вітаем, паважаныя госці! — па-беларуску звярнуліся да Лукашэнкі дзеці. — Здраствуйте! — прагучала ў адказ. Ці варта дзіўляцца, што чалавек, які чацвёрты дзясятак год не хавае свайго падкрэслена грэблівага стаўлення да беларускай мовы, не здолеў, ці не захацеў выціснуць з сябе слова «вітаю»? Пытанне рытарычнае.

Views over time

02004006008 Oct 16:4112 Nov 11:175328 Oct 16:41: 0 views12 Nov 11:17: 532 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Oct 2026, 16:410
12 Nov 2026, 11:17532

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.