Фотофакт: так выглядае афіша на фасадзе РТБД. Пакуль без спектакля на рускай мове, прэм’ера якога адбудзецца ў снежні На фасадзе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі размешчана кастрычніцкая афіша. У гэтым месяцы юбілейнага сезону – усё на беларускай мове. Але праз пару месяцаў ужо будзе не так. Нагадаем, у афішы РТБД – на сайце – з’явіўся спектакль на рускай мове. Гэта «Маленькие трагедии» паводле Пушкіна. Прэм’ера прызначаная на 26 снежня. Як ужо пісала «Салідарнасць», атрымліваецца, што са снежня 2026 года адзіным тэатрам у Мінску, дзе ўсе спектаклі ідуць па беларуску, застанецца тэатр імя Янкі Купалы. У рэгіёнах гэту планку ўсё яшчэ трымае Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Як не прыгадаць, што РТБД быў створаны ў 1990 годзе як творчая лабараторыя менавіта з мэтай падтрымкі беларускай драматургіі.