Судаленка: «Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую» Актывіст незалежных прафсаюзаў і праваабаронца Леанід Судаленка шмат дзесяцігоддзяў бараніў у судах правы беларусаў. Ён тры гады адбыў за кратамі, распавядаў нам пра здзекі супрацоўнікаў рэжыму і як у шыза знаёміўся з павуком. Менавіта ў следчым ізалятары ў верасні 2021-га Леанід сустрэў сваё 55-годдзе. А сёння Леанід адзначае 60-годдзе. У шчырым інтэрв'ю «Салідарнасці» ён распавёў пра падтрымку маці, фламастары для Гандураса і жаданне даглядзець «гэта кіно». Чытайце на сайце Без VPN