Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.8%528 avg views
Posting 17.1/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 🤯 💯

6 палітвязняў, чые прысуды вымяраюцца гадамі і дзесяцігоддзямі 25 палітвязняў выйшлі на волю. Але сотні па-ранейшаму застаюцца за кратамі, піша Вясна. Кожны вызвалены чалавек — гэта вялікая радасць. Але ў дні вызваленняў асабліва важна памятаць пра тых, каму прысудзілі велізарныя тэрміны і хто ўжо амаль шэсць гадоў застаецца ў няволі. 🔴 Мікалай Аўтуховіч — 25 гадоў калоніі. Ветэрана афганскай вайны і актывіста затрымалі ў снежні 2020 года. Яго асудзілі адразу паводле 12 артыкулаў. У зняволенні Мікалай пастаянна зазнае жорсткі ціск: нягледзячы на сур'ёзныя праблемы з суставамі і страўнікам, яго пазбаўляюць лекаў і лістоў, а таксама ўтрымліваюць на жорсткім турэмным рэжыме. 🔴 Ігар Аліневіч — 20 гадоў калоніі. Актывіст анархісцкага руху. Яго затрымалі ў кастрычніку 2020 года каля мяжы і асудзілі, сярод іншага, за «акт тэрарызму». Ён адбывае пакаранне ва ўмовах жорсткага рэжыму, рэгулярна трапляе ў ШІЗА і трымае галадоўкі на знак пратэсту. 🔴 Ірына Мельхер — 17 гадоў калоніі. Пенсіянерку, фігурантку «справы Аўтуховіча», затрымалі ў снежні 2020 года. Ёй ужо споўніўся 71 год — гэта быў яе шосты дзень нараджэння запар у няволі. Жанчына мае цяжкае гінекалагічнае захворванне, але не атрымлівае належнага лячэння. 🔴 Любоў Рэзановіч — 15 гадоў калоніі. Жонку праваслаўнага святара разам з мужам і сынам затрымалі ў снежні 2020 года. Яна стала фігуранткай «справы Аўтуховіча». 🔴 Сцяпан Латыпаў — 8,5 года калоніі. Арбарыста і жыхара мінскай «Плошчы Перамен» затрымалі ў верасні 2020 года. Падчас суда, заявіўшы пра катаванні, ён на знак пратэсту ўваткнуў сабе ў горла асадку. Пазней у калоніі мужчына глытаў лязо і рэзаў вены на фоне ціску і адмовы ў лячэнні. 🔴 Эдуард Бабарыка — 8 гадоў калоніі, пазней яму дадалі яшчэ 2 гады. Кіраўніка ініцыятыўнай групы свайго бацькі затрымалі яшчэ да пачатку масавых пратэстаў — у чэрвені 2020 года. Ён правёў у СІЗА тры гады ў чаканні суда. Гэта толькі малая частка палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі і працягваюць адбываць шматгадовыя тэрміны.

Views over time

020040060080017 Sep 14:4512 Nov 11:1763817 Sep 14:45: 0 views12 Nov 11:17: 638 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 14:450
12 Nov 2026, 11:17638

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.